Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Княжае і панскае Зубава (ч.ІІ)

Яўген ВАПА

Чаму многія забываюць, што ў 1939-1941 гадах не па сваёй волі сібіракамі сталі не толькі самі палякі? Беларусаў, у тым ліку і нас, з Беласточчыны, саветы таксама вывозілі. І нямала поту, слёз і касцей пакінулі нашы продкі ў неабсяжнай сібірскай прасторы, на нечалавечай зямлі — як напісалі пісьменнікі. Незагоеныя людскія раны, сямейны боль па страчаных блізкіх, кінутых часта ў безыменныя магілы. Нават не пад крыжамі. Гэта таксама важная спадчына сямейнай і нацыянальнай памяці падляшскіх беларусаў. Заўсёды ў верасні ў Беластоку праходзіць Міжнародны марш жывой памяці польской Сібіры. Хутка мае ўзнікнуць тут пры дапамозе дзяржавы ўнікальны Музей памяці Сібіры. Ці будуць там прадстаўлены таксама канкрэтныя навуковыя даныя і прыклады лёсаў вывезеных беларусаў і жыдоў — грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай, што складалі асноўную масу насельніцтва Заходняй Беларусі? Ці традыцыйна, у польскім варыянце Усходніх Крэсаў, застанемся выключна прамоўчанымі і забытымі?

Здаўна хацелася мне апісаць лёс беларускай сям’і з Беласточчыны, якая не па сваёй волі была адпраўлена саветамі ў Сібір толькі за тое, што ўмела гаспадарыць на сваёй зямлі. Для камуністаў ставаліся яны панамі. А для бальшавікоў у іхняй сістэме панам не было месца. «Пан-крестьянин» — за свой «грэх» сама меней павінен адпакутаваць, працуючы ў голадзе і холадзе на адзіную ў свеце такую краіну «вольных» людзей. Сялянскай крыві на руках савецкай улады было мора. Загнаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF