Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

У маршрутцы з Пачаева ў Цярнопаль панавалі сціск і духата, што не расказаць... Аднак, насупраць абставінам, ніхто не злаваўся, не наракаў. Наадварот, абліччы жанчын, якія вярталіся з Лаўры, праменілі радасцю і дабрынёй. Палова цётак не патрапіла стрымаць таго шчасця. Яны кудысьці званілі і сакаталі праз свае мабілкі. Іх урачысты гоман мяшаўся са шчымлівымі песнямі пра ідэальнае каханне, якія на ўсю катушку паставіў шафёр. Гэтая энергетыка жыццёвай задаволенасці і ўпэўненасці, што ўсё будзе добра, як жывое звяно перадавалася з галавы ў галаву, з сэрца ў сэрца...

Духам і целам я адчувала падобную эйфарыю і шчасце. Дзікі сціск у салоне зусім мяне не хваляваў і не стамляў. Тым часам сціск і духата ў маршрутцы ўзмацняліся з кожным кіламетрам. Шафёр спыняўся на кожным прыпынку і падбіраў усіх жадаючых ехаць. Дадатковыя пасажыры, насуперак правілам фізікі, траплялі ўсярэдзіну са сваімі агромністымі багажамі, каб яшчэ ў большай цеснаце і духаце разам з апошнімі сакатаць або летуценіць з прыжмуранымі вачыма пад шчымлівыя шэдэўры...

Пра дарожную катастрофу і сінякі ад выпадковых удараў на выбоістым шляху ніхто не хацеў думаць...

— Каб толькі такой нам бяды, — пракаментавала той сціск Марыя. — Мы хоць у цеснаце, але не ў крыўдзе.

* * *

Марыя, ад галавы да пятак, напамінала чыстую задаволенасць. Яна, як амаль усе жанчыны, спачатку пасакатала праз мабілку, палетуценіла з прыжмуранымі вачыма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF