Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

Жаноцкая краса і сіла ў Нарве

Міраслава КАСТАНЧУК

Бібліятэка ў Нарве вядзе ад гадоў адмысловыя мастацка-літаратурныя сустрэчы, на якія заўсёды прыбывае поўная зала аматараў слова, жывапісу і песні. Аўтары з ахвотай прыязджаюць у гэтую старажытную мясціну з усяе краіны, і не толькі з Польшчы, а час ад часу вітаюць бібліятэчныя муры творцаў тутэйшых — з Падляшша, прытым і беларускамоўных. І ў вераснёўскую сонечную пятніцу (19.09.) аўтарак на вечарыне ў Нарве сабралася тры (не лічыўшы пішучых асоб з публікі, а такія ёсць) — сяброўкі-«белавежанкі» Міра Лукша, Кацярына Сянкевіч і Лідзія Маліноўская, а чацвёртай асобай з за аўтарскага стала была Марта Маліноўская, вядомая спявачка, удзельніца агульнапольскай „Бітвы на галасы” на тэлеканале TVN і салістка-пераможца шматлікіх фестываляў беларускай песні. Спеў прагучаў у выкананні таксама паэтэсы і спявачкі (вядомай м.інш. з бельскай «Маланкі»), а таксама мастачкі, маці Марты, Лідзіі Маліноўскай, якая пісала тэксты да шматлікіх песень у выкананні дачкі. Другой мастачкай у гэтай кампаніі была маладая жывапіска, студэнтка мастацтва Кацярына Сянкевіч, нарвянка, аўтарка ілюстрацый да кнігі паэзіі для дзяцей Міры Лукшы, аўтарка дзвюх кніжак паэзіі — «Дачка ружы» і «Гарбата з незабудак». Сярод кніг была таксама кніжка лірыкі Лідзіі Маліноўскай «Жураўліная туга», а побач карцін Кацярыны, намаляваных рознай тэхнікай на фанеры, гледачы маглі пацікавіцца выбарам прац Лідзіі Маліноўскай — алейных, фатаграфічных і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF