Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

Шэрыф

(івар)

Збіралася на вечар, надвор’е было з таго эмацыянальнага напрамку, калі людзям становіцца шкада сабак. Шурык хадзіў па хаце, бо не было ў галаве думкі пра нейкую мэту, куды б можна было падацца, каб крыху раскрыць душу. Яшчэ месяц таму спатыкаўся з Алікам, з якім гаварылі пра ўсё. Два дні таму Аліка пахавалі. Шурыкавы думкі забіліся ў тупік. У такіх абставінах вочы зачапляюцца за халадзільнік і не інакш сталася цяпер. Шурык адкрыў лядоўку, а там шырокіх альтэрнатыў не было. Выняў распачатую невядома як даўно паўлітроўку весялухі ды талерку з кавалкам каўбасы „Наддунайскай”, якую купіў сёння апоўдні; звабіла яго не так экзатычная назва фаршу ў кішцы, як цалкам выгадная ягонай кішэні цана. Ды і за сталом быў той самы тупік. І тут неяк прыгадаліся Шурыку народныя апавяданні, што можна раскрыць душу перад люстэркам. На стале з’явілася старое, яшчэ бацькоўскае люстэрка з драцяной падпоркай. У старым люстэрку выява гэтак жа зношаная, як і само люстэрка, і асоба ў ім здаецца быць нейкім чалавекам звонку, нейкім новым знаёмым, да таго ж прыязным, з якім можна правесці час па шчырасці.

Першы тост быў за здароўе. Другі за поспех. Шурык усміхнуўся да свайго новага сябра, які таксама адказаў усмешкай. У пашарэлым ад зношанасці люстэрку твар падаўся нейкім надта шэрым і Шурыку прыйшло на думку назваць свайго размоўцу Шэрыкам, а па хвіліне — Шэрыфам, як у тэлевізары. Адно трэба было надзець Шэрыфу капялюш, як сапраўднаму шэрыфу. У Шурыка капелюша не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF