Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

Як зразумець Расію?

Уля Шубзда

На расійска-ўкраінскім канфлікце пакуль што перамагае кіраўнік... Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, — лічыць Вацлаў Радзівановіч. Шматгадовы карэспандэнт штодзёнкі „Gazeta Wyborcza” ў Расіі ўпэўнены, што гэты канфлікт падзяліў брацкія народы, мабыць, назаўсёды.

— Лічаць вас экспертам па расійскай палітыцы, але таксама знатаком рускай душы. Што, паводле Вас, ведаюць пра яе палякі?

— Я стараюся вывучаць Расію і спазнаваць, што там адбываецца, якія там умовы жыцця, які ўплыў мае гэтая краіна на суседзяў. Гэта вельмі важнае пытанне, асабліва цяпер. А тое, што палякі думаюць пра Расію, праўду гаворачы, мяне вельмі моцна турбуе. Я з вялікім здзіўленнем пачынаю разумець, што мы пра нашых суседзяў, якіх павінны добра ведаць, глядзім праз прызму заходніх СМІ. Там пішуць часта зусім незразумелую страшэнную балбатню. Чаму мы прымаем усё тое, што яны гавораць, а не маем свайго погляду? Я маю тут на ўвазе „страшылкі”, якія прыходзяць з Захаду, дзе пішуць, што калі не сёння, дык заўтра будзе новая, чорная вайна! Гэта ўсё прыводзіць мяне да вываду, што ў Польшчы не разумеем суседа, абставін жыцця, філасофіі кіравання гэтай краінай. Вельмі складана спрачацца тут. Гэта такія моцныя ўражанні.

— А якая гэтая расійская філасофія? Можна сказаць, што Расія, Пуцін рэалізуюць палітыку збірання рускіх зямель?

Адказам на вашае пытанне можа быць вялікая кніжка. Што гэта значыць палітыка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF