Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

Новы міністр замежных спраў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сюрпрызам — асабліва медыйным — стала прызначэнне ва ўрадзе прэм’ер-міністр Евы Копач на пасаду міністра замежных спраў Гжэгажа Схетыны. Ён бачыўся і сам таго не хаваў, што канкурыруе за ўплыў у Грамадзянскай платформе з Дональдам Тускам. Гэта не сакрэт, што «яго чалавекам» у партыі з’яўляецца лідар падляшскіх структур ГП Роберт Тышкевіч, дасюль віцэ-старшыня, а цяпер старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах, значыць, кіруючы гэтай камісіяй разам з яе цяперашнім старшынёй — якраз Гжэгажам Схетынам. Новы міністр замежных спраў, і раней (з ліпеня 2010 года па лістапад 2011 года, гэта значыць, да канца папярэдняга тэрміну парламента) маршалак Сейма, гісторык па адукацыі, народжаны ў Аполі, не раз браў голас у справе Беларусі.

У лютым 2011 г., калі Сейм на падставе аднадушнай ухвалы прыняў рэзалюцыю, асуджаючую рэжым Аляксандра Лукашэнкі за гвалт і рэпрэсіі супраць сваіх суайчыннікаў пасля снежаньскіх выбараў у папярэднім годзе, і ў прысутнасці ў Сейме беларускай апазіцыі. «Будзем нагадваць і памятаць аб вашай справе, — запэўніў беларускіх апазіцыянераў у Сейме. — Мы хочам, каб вы памяталі, што зараз за вашай мяжой пачынаецца іншы свет, які не застанецца абыякавым да вашага лёсу. Мы карыстаемся грамадзянскай свабодай больш за 20 гадоў, але яшчэ памятаем як нам цяжка было яе атрымаць і што гэта патрабуе мужнасці. Мы, палякі, памятаем, колькі трэба прысвяціць сябе, каб зламаць крывадушнасць дыктатуры, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF