Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

Эбола: такое мыла!

Міраслаў ГРЫКА

Увага, надыходзіць Эбола! Не першая і не апошняя гэта эпідэмія. Ці можа істэрыя. Нагадаю тыя некалькігадовай даўнасці. Менавіта тады міністр аховы здароўя Ева Копач стала вядомай непахіснасцю перад набыццём дарагой вакцыны супраць птушынага грыпу. Больш ці менш гэта датычыла некалькіх соцень мільёнаў еўра, якія прыйшлося б выдаткаваць, каб грамадзяне Рэчы Паспалітай адчулі сябе бяспечна. Прынамсі, так абвясцілі СМІ. Грып прайшоў бокам і такім чынам увайшоў у гісторыю медыйнай істэрыі. Мабыць таму, што абышлося без ахвяр (не лічачы некалькіх выпадкаў), Ева Копач стала цяпер прэм’ер-міністрам. Эпідэміялагічных пагроз, аднак, нельга недаацэньваць. Хвала міністру Арлуковічу, што не паддаецца, ішоўшы за мадэллю сённяшняй пані прэм’ер, медыйнай істэрыі. Хто ведае, мабыць дзякуючы гэтаму будзе за некалькі гадоў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра. Пакуль што ўсе тэлеканалы, газеты і часопісы барабаняць пра Эболу. Гэтае захворванне ўжо забіла каля чатырох тысяч чалавек. У Афрыцы. Толькі што калі некалькі месяцаў таму эпідэмія пачала церабіць тамашнюю бядоту, заходні свет, што добра памятаю, замест энергічна падтрымаць бедную, стаячую на прымітыўным медыцынскім узроўні ахову здароўя ў Гвінеі, адкуль эпідэмія распаўсюдзілася ў суседнія краіны, Сьера-Леонэ, Ліберыю і Нігерыю, склікалі міжнародныя нарады, кансультацыі... У канцы перадалі афрыканскім краінам, якім пагражае эпідэмія, некалькі мільёнаў долараў. Акрамя таго, амерыканцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF