Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

З песні слова...

Віктар САЗОНАЎ

Цяпер хіба што ўсе, нават завершаныя скептыкі, канчаткова ўцямілі, што спорт гэта вялікая сіла. Пасля таго як сацыяльныя сеткі літаральна ўзарваліся пастамі пра футбольны матч паміж зборнымі Беларусі і Украіны, у гэтым не засталося аніякіх сумненняў. Хоць наўрад ці яшчэ якая іншая спартыўная падзея ўзбудзіла б такую цікавасць да сябе. Нават пампезнае адкрыццё сочынскай алімпіяды і яе не менш скандальнае правядзенне не выклікалі такога ажыятажу. Але не сама гульня стала падзеяй нумар адзін. Шматмільённую аўдыторыю сацыяльных сетак узбударажыла не тое, што рабілася на гульнявым полі, а тое, што адбывалася на трыбунах. А там беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты разам скандавалі лозунгі „Слава Украіне!” і „Жыве Беларусь!”, разам спявалі знакаміты гіт „Воіны святла” гурту „Ляпіс Трубяцкі”, і не менш знакамітую песню адрасаваную кіраўніку Расійскай Федэрацыі.

Фанаты не біліся, як гэта звычайна бывае, а браталіся. Хоць, калі меркаваць па колькасці затрыманых футбольных заўзятараў супрацоўнікамі міліцыі, у гэта верыцца цяжанька. Здавалася б, калі людзі не таўкуць адзін другога па мардасах, а шчыра абдымаюцца і па-братэрску цешацца сустрэчай, іх затрымліваць няма за што. Але знайшлі. Форма абвінавачвання да зубнога болю нудная, зацёртая і традыцыйная для беларускай рэальнасці. За што яшчэ затрымліваць людзей, якія нічога кепскага не робяць, як не за нецэнзурную лаянку. У нас і нямога могуць за гэта затрымаць. Але гэтым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF