Ніва № 42 (3049), 19 кастрычніка 2014 г.

Княжае і панскае Зубава

Яўген ВАПА

Чарадзейная Княжая гара

Надзвычай цёплая кастрычніцкая субота. На сонцы тэмпература звыш дваццаці градусаў. Біялагічнай інтуітыўнасцю адводжу твар да сонца, а думкі накіроўваю ў зацішша душы. Уважліва наглядаю за восеньскімі краявідамі нашых падляшскіх вёсак. Даслоўна і ў пераносным сэнсе. Прытворны спакой восеньскай пары ў прадчуванні зімы. І нешта няўлоўнае, што прадказвае, мабыць, самае благое: восень жыцця традыцыйнай беларускасці Падляшша. „Ужо даспяваем”, — так з лагоднасцю і тактоўнасцю гавораць пра сябе мае апошнія, так любімыя аднавяскоўцы, з якімі прыйдзецца мне неўзабаве развітацца пры вывадных крыжах.

Але пакуль я на трасе падарожжа ў Зубава з боку Кнаразоў, што ў Бельскай гміне. На палях гудзяць бульба- і кукурузаўборачныя камбайны. Тут добрая зямля, а людзі ўмеюць гаспадарыць. Так было спрадвеку. Едучы ад Кнаразоў з правага боку відаць зарослае маладым лесам натуральнае ўзвышша. Тут знаходзіцца найвышэйшы пункт у ваколіцы — Княжая гара — як называюць яе мясцовыя людзі. Калі не было тут яшчэ лесу, то ўніз, у бок распаложанай у даліне вёскі Суботка і Бельска-Падляшскага напэўна расцягваўся бязмежны далягляд. Невыпадкова менавіта там у час Першай сусветнай вайны гэты важны стратэгічна-абарончы пункт заняла нямецкая армія і пабудавала салідныя, драўляныя ўмацаванні. Некаторыя зубаўскія старажылы назву гары выводзяць ад таго, што камандуючы войскамі быццам быў з нямецкіх князёў. Мусілі быць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF