Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Перад выхадам у царкву Дыяна Н. сцвердзіла: — Гандзя, зусім не відаць, што ты пераапранулася. Чалавек расце, калі пацвердзяць яго думкі. Да таго я выстойвала перад люстрам у доме Надзі, вязала хустку пад барадой і здзіўлялася пераменай, якая адначасова здавалася вяртаннем да каранёў або натуралізацыяй на царкоўна-ўкраінскім грунце.

У Львове мы прыкмецілі рэзкі дысананс паміж вясковым і гарадскім светамі, асабліва на цэнтральным чыгуначным вакзале, дзе сялян распазнаць на адлегласць. Чырванашчокія цётачкі ў хустках, апранутыя па той жа модзе як паўстагоддзя назад, пры сваіх гарадскіх аднапляменцах на вакзале, які звонку напамінае палац, выглядалі як прадстаўніцы іншай расы. Прытым не было тут экзотыкі, хутчэй разыходжанне ў часе.

Падобнае разыходжанне ў часе мы ўлавілі ў Пачаеве. Дзесяць гадоў таму, калі першы раз мы прыехалі ў Лаўру, я перажыла нешта накшталт дэжавю. Здавалася, час павярнуўся на сто гадоў назад. Сярод паломнікаў перамяшчаліся персанажы, якія здаваліся тваім прадзедам, бабуляй або дзедам. На манастырскім пляцы, як у часы Ісуса Хрыста, кружылі апантаныя, у якіх пасяліўся дэман. Іх дзікі роў у час багаслужбаў таксама здаваўся голасам з іншай эпохі і рэчаіснасці.

І ў гэты раз усё, што мы пабачылі і пачулі ў Лаўры, здавалася рэчаіснасцю з іншага свету і часу.

* * *

— Толькі не кажыце, што прыехалі з Польшчы! — папярэдзілі нас мясцовыя. Дзядзькі рэлаксаваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF