Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Паэзія з пад палкі Шымана Станкевіча

Іаанна ЧАБАН

— Частка старэйшых жыхароў Крынак карыстаецца простай мовай. Гэта своеасаблівая, польска-беларуская сумесь. Так, між іншым, гаворыць дзед Шымана. Беручы пад увагу той факт, а таксама блізкасць беларускай мяжы, выдаем двухмоўны томік па-польску і па-беларуску, — піша Лена Рагоўская ў прадмове да выдадзенага ў Крынках паэтычнага зборніка „Вершы з пад палкі / Powalona poezja z Krynek”. Гэта плён „Прыгранічных” — летніх супрацьдыскрымінацыйных майстар-класаў Аб’яднання практыкаў культуры. Старшыня аб’яднання і заадно каардынатарка праекта Лена Рагоўская папрасіла аўтара вершаў, вучня трэцяга класа Гімназіі ў Крынках Шымана Станкевіча, каб разам з дзедам Тамашам узяўся за іх пераклад на простую мову. Безвынікова. Тады звярнулася яна да аўтаркі гэтага артыкула. Адмовіцца было немагчыма. Атрымаўся трайны дэбют. Першы ў жыцці аўтара зборнік вершаў, першая прыгода з паэзіяй аўтаркі гэтага тэкста і першы двухмоўны зборнік паэзіі, мабыць ва ўсёй гісторыі Крынак. Напэўна не надта ён стандартны, гледзячы з лінгвістычнага боку, але з самага сэрца. І, нямалаважнае, папаў ён у рукі шматлікіх школьнікаў з Крынак, Міхалова, а нават з Даўгабычава, што на мяжы з Украінай. Аказваецца, усё магчымае, нават перамога над мясцовай прадузятасцю.

— Калі ўручала я яшчэ цёплыя экземпляры зборніка Шыману, удзельніку майстар-класаў, ён расхваляваўся да слёз. Тады і я не вытрымала і таксама расплакалася, — прызнаецца рэалізатарка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF