Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Памежжа ўзнімае крылы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Заманілася мне паехаць недзе між Гайнаўку і Бельск. Заглянуў у інтэрнэтныя расклады аўтобусаў, забыўшы каторы ўжо раз, што яны, як прагноз надвор’я — непрадбачлівыя; выпала ехаць цераз Гайнаўку. Спісаў я абачліва раскладныя гадзіны і хвіліны, з якіх вынікала мне ў Гайнаўцы каля пяці мінут запасу. Але, даязджаючы ў Гайнаўку, затрывожыўся я ўцёкамі тых мінут, а з імі і аўтобуса ў напрамку Бельска. Заміж каля касцёла злез я з аўтобуса каля царквы і подбежкам з вуліцы Баторыя паспяшаў на вуліцу 3 Мая. Перад чыгуначным віядукам чакала некалькі асоб, значыць — аўтобус у Бельск мне не ўцёк. Той аўтобус, на маё шчасце, прыехаў не спяшаючы. Ды і аўтобусам той транспартны сродак, што ездзіць між Белавежай і Бельскам, цяжка назваць — гэта быў мікрааўтобус крышку большы за звычайнае таксі. Хаця не была тады гандлёвая ў Гайнаўцы серада, пасажыраў набралася больш, чым было месц у салоне...

Злез я на прыпынку каля Шчытоў. Шчыты вітаюць прыбываючых туды падарожных інфармацыйнай дарожнай шыльдай, што за ёй памежная зона; да таго ж двухмоўная назва мясцовасці прыдае адчуванне сапраўднай наяўнасці там граніцы.

Шчыты ад гайнаўска-бельскай шашы пачынаюцца з могілак, зараз за якімі маляўнічая царква. Шчытоўская царква мае ў сабе, у ейнай архітэктуры, таксама знак памежнай зоны. Менавіта гэтая сакральная будоўля тыповая для таго перыяду, калі тут дамінавала памежнае між праваслаўем і каталіцтвам уніяцтва. У той час званіцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF