Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Нататкi з паездкi ў гісторыю

Пётр АМБРАСОВІЧ

Роўна 500 гадоў таму найвышэйшы гетман Вялікага Княства Літоўскага Канстанцін Iванавіч Астрожскi па вынiках бiтвы 1514 г. пад Оршай, на рацэ Крапiвенцы вызвалiў сучасную тэрыторыю ўсходняе Беларусi ад непрыяцеля — Маскоўскае дзяржавы. Затым ён аблажыў Смаленск, але авалодаць горадам у яго не хапiла сiлаў. Дыпламатычныя колы ўдала выкарысталi Аршанскую перамогу. Аўстрыйскi эрцгерцаг, iмператар Максiмiліян I адмовiўся ад блёку з Масквой, у вынiку чаго iх каалiцыя распалася. На Венскiм кангрэсе 1515 г. Ягайлавiчы i Габсбургi прыйшлi да поўнага паразумення. Максiмiліян I абяцаў дапамагаць Жыгiмонту I Старому ў прымiрэннi з Васiлём III — маскоўскiм царом. На працягу трох гадоў пасля Аршанскае перамогi ваенныя дзеяннi вялiся стрымана — гэта былi асобныя рэйды ў глыб чужое тэрыторыi.

Не забудзем, што бiтва 8 верасня 1514 г. была ў часе чацвёртае вайны Маскоўскае дзяржавы з ВКЛ (1512-1522 гг.). Яшчэ перад вайной цар Васiль III заручыўся падтрымкай Лiвонскага i Тэўтонскага ордэнаў. На пачатку 1514 г. утварылася ваенная каалiцыя супраць ВКЛ i Кароны Польскае, у якую, акрамя Свяшчэннае Рымскае iмперыi, увайшлi яшчэ 5 еўрапейскiх краiн. Адбылiся тры паходы Васiля III на Смаленск — зiмой 1512/13 гг., у чэрвенi — лiстападзе 1513 г., у канцы траўня — лiпенi 1514 г. i толькi тады (31 лiпеня) Cмаленск капiтуляваў. Летам 1517 г. пасольства Жыгiмонта I у Маскву спрабавала дамовiцца пра спыненне вайны, але пазіцыi абодвух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF