Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Кастусёў дом (ч. ІІ)

Міраслава КАСТАНЧУК

У 1959 г. у Мастаўлянах здалі ў карыстанне новапабудаваную пачатковую школу, якую мелі назваць імем Кастуся Каліноўскага. З’ездзіў тады ў Мастаўляны Сакрат Яновіч, але ў той час не далі ёй імя патрона і не адкрылі двухмоўнай табліцы на будынку школы: «Еду ў Мастаўляны. Яшчэ раз прыпамінаю ўказанне галоўнага рэдактара. Значыць, маю зрабіць некалькі здымак з урачыстага распачацця першага навучальнага года ў школе імя Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах. А ўжо абавязкова трэба было сфатаграфаваць мемарыяльную дошку ў двух мовах на сцяне школы! Гістарычная місія! Школьны будынак прывітаў пусткай. Пусткай дзіўнай майму прыўзнятаму настрою? Некалькі дзесятак дзяўчынак і хлопчыкаў сабралася на калідоры. Пачынаецца першы вучнёўскі ранішнік у наступаючым навучальным годзе. Кіраўнік Мікола Рэмжа сардэчна вітае ўсіх выхаванцаў. Я, як адзіны афіцыйны госць, таксама „дакладаю сваіх тры грошы”. Пачатковай школе ў Мастаўлянах яшчэ не прысвоена імя Кастуся Каліноўскага. Гэтая ўрачыстасць мела адбыцца 2-га верасня г.г. Аднак тут нібы перашкодзіла рэарганізацыя Аддзела культуры ў Беластоку. На сценах школы не ўбачыў не толькі двухмоўнай мемарыяльнай дошкі, але нават і школьнай шыльды. Старшыня мясцовай грамадскай рады Міхась Усовіч нешта прыпомніў, што крыху там узбіралася грошай на „гэтую дошку”. Але, калі ніхто з уладаў гэтым не цікавіцца... то...? Дарэчы будзе дадаць, што Міхась Усовіч з’яўляецца членам Камітэта пабудовы помніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF