Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Студзіводы 500 гадоў запісанай гісторыі

Аляксей МАРОЗ

Музей малой айчыны ў Студзіводах 21 верасня арганізаваў святкаванні пад лозунгам «Студзіводы — 500 гадоў запісанай гісторыі». Адбыліся яны ў дзень святкавання Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, якое ў Бельску-Падляшскім адзначаецца асабліва ўрачыста. У Прачысценскай царкве літургію ўзначалілі мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, мітрапаліт Чарнагорыі Амфілохій і епіскап сямятыцкі Георгій. Дарафей Фіёнік, старшыня студзіводскага аб’яднання арганізуе «Спатканні на Прачыстую» і ў іх рамках сёлета наладзіў святкаванні прымеркаваныя да 500-й гадавіны з’яўлення ў дакументах назвы Студзіводы.

Мерапрыемства ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах распачалося з падзячнага малебна перад часоўняй на тэрыторыі музея. Малітву ўзначаліў протаіерэй Ян Шмыдкі, настаяцель Пакроўскага прыхода, да якога належаць Студзіводы. У сустрэчы прынялі ўдзел жыхары Студзіводаў, Бельска і прыезджыя ды госці з Кобрына. Пасля малебна Алена Букач, кіраўнік калектыву «Зараніца» з Кобрына, уручыла протаіерэю Яну Шмыдкаму ікону Пакрова Божай Мацеры, а старшыні музейнага аб’яднання Дарафею Фіёніку госці з Беларусі падарылі прыгожа вышытую падушачку, з пажаданнем, каб у сям’і Фіёнікаў нарадзілася другая дачушачка. Сабраныя выслухалі «Прывілей 1514 года», які ў арыгінале, на старабеларускай мове, прачытаў Дарафей Фіёнік.

— У кожнай мясцовасці ёсць свой юбілей. Ён часам абапіраецца на прыблізную дату, а ў нас ёсць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF