Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

З удзелам міністра

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У тэрміновым парадку новы міністр адміністрацыі і лічбавізацыі Анджэй Галіцкі папрасіў сустрэцца з ім у Беластоку прадстаўнікоў падляшскіх нацыянальных і этнічных меншасцей (гэтае міністэрства адказвае за пытанні меншасцей, у прыватнасці, звязаныя з фінансаваннем іх арганізацый). Інфармацыя пра... суботнюю сустрэчу (27 верасня) была адпраўлена ў пятніцу бліжэй да вечара. Такога парадку да гэтага часу ні адзін з яго папярэднікаў не практыкаваў. Акрамя таго, сустрэча не адбылася як да гэтага часу ў нейтральным месцы — сядзібе прадстаўніка ўрада ў глыбінцы, то-бок, у падляшскага ваяводы — а прадстаўнікі беларускай, украінскай, рускай або татарскай і габрэйскай арганізацый былі запрошаны ў Цэнтр праваслаўнай культуры, які ў прыватнасці асацыюецца з дзейнасцю Форуму меншасцей Падляшша, беларуска-самаўрадава-палітычнага кааліцыянта Грамадзянскай платформы, партыі, якую прадстаўляе міністр Галіцкі. Сустрэча адбылася неяк пры нагодзе падпісання, між іншым, з яго ўдзелам у Беластоку і з вялікай помпай у Aula Magna палаца Браніцкіх тэрытарыяльнага кантракту для Падляшскага ваяводства. Пад кантрактам — у памеры 18,5 млрд. злотых — подпісы паставілі падляшскі маршалак Яраслаў Дважанскі і віцэ-міністр інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця Івона Вендэль.

«Гэты дакумент будзе мець ключавую ролю ў бліжэйшыя гады, — сказаў у час урачыстасці маршалак Дважанскі. — Гэта дакумент адкрыты і будзе развівацца ў добрым для нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF