Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Без нахабства, калі ласка

Міраслаў ГРЫКА

Польскія лекары ў медыцыне зрабілі рэвалюцыйны крок. Вось правялі яны першую, і верагодна, апошнюю ў свеце кальпаскапію похвы ў... мужчыны. Ужо сам факт займення похвы ў асобеня мужчынскага полу здзіўляе. Спяшаюся, аднак, супакоіць засмучаных гэтай інфармацыяй мужчын, што такі пацыент на самой справе не існаваў. Як і пацыентка, у якой польскія лекары ў ходзе ультрагукавых даследаванняў знайшлі... мужчынскія яечкі. Але гэта не канец медыцынскай рэвалюцыі. Вось у адной бальніцы на поўдні краіны быў падвергнуты комплекснай рэабілітацыі памерлы ад больш дзясятка гадоў пацыент. Значныя выдаткі на медыцынскія працэдуры, якія бальніца пацярпела ў барацьбе за жыццё памерлага, аплачаны былі Нацыянальным фондам здароўя. Дзякуючы надзейным выплатам НФЗ бальніца цудам пазбегла банкруцтва. Неданябожчык (як яшчэ можна бедалагу назваць?) не выпрабаваў, аднак, цуду ўваскрасення. На вялікі жаль. Польскія лекары не саступаюць ведамі і ўмеласцямі сваім амерыканскім і нямецкім калегам. Але з пункту гледжання творчасці з’яўляюцца першакласнымі ў свеце. Перш за ўсё ў медыцынскім махлярстве.

Вышэйапісаныя адкрыцці выявіў працуючы ад некалькіх месяцаў Інтэграваны інфарматар пацыента (ІІП). Гэта камп’ютарная сістэма, дзякуючы якой пацыенты могуць пастаянна адсочваць гісторыю хваробы, спіс прызначаных лекаў і нават фактычны кошт лячэння. ІІП быў створаны для зручнасці пацыентаў і лекараў. Хутка высветлілася, што таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF