Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Абараніць чалавека

Віктар САЗОНАЎ

Калісьці даўно, як толькі давялося прыехаць у Гародню, давялося паразмаўляць з адным вядомым біёлагам Гарадзенскага ўніверсітэта. Размова ішла пра народы ды нацыі, пра цывілізацыі, якія тыя народы стварылі і ўвогуле пра сутнасць цывілізацыі. Тады быў вялікі ўсплёск нацыянальнай свядомасці беларусаў. Буяў той самы нацыянальны пад’ём, які і здужаў аднавіць беларускую незалежнасць. Таму і інтэлектуальныя размовы таго перыяду часта тычыліся нашых нацыянальных вытокаў, і нашай нацыянальнай цывілізацыі, якую калісьці пачалі будаваць нашыя славутыя прашчуры, і якую нам і нашым нашчадкам трэба ўмацоўваць, развіваць і ўдасканальваць.

— А як ты думаеш, які духоўны парог пераадолелі людзі, каб ад дзікунскага першабытнага стану пераўтварыцца ў постаці, здольныя пачаць будаваць цывілізацыю сучасных людзей? — нечакана спытаў ён мяне.

— А што, такі парог ёсць? — адказаў я пытаннем на пытанне.

— Ёсць, — упэўнена заявіў ён. — У розных месцах людзі ў розны час пераадольвалі гэты бар’ер. Але гэты вызначальны пераходны момант ёсць ва ўсіх.

— І што гэта? — з заміраннем у сэрцы спытаў я, чакаючы нейкага адказу, пра які і сам думаў што здагадваюся. Але тое, што я пачуў, разам з высновамі пра наступны парог, які чалавецтва мусіць пераадолець на сваёй дарозе да ўдасканалення цывілізацыі, прымусіла мяне задумацца на доўгія гады, і нават на дзесяцігоддзі.

— Першы парог да цывілізацыі чалавек перайшоў тады, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF