Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Чаму не па-свойму?

Аляксей МАРОЗ

Некалькі дзясяткаў гадоў друкуюцца ў нас тэксты напісаныя на нашых падляшскіх дыялектах, якія апошнім часам сталі называць падляшскай мовай. Дарафей Фіёнік і яго Музей малой айчыны ў Студзіводах выдаюць на падляшскай мове, кірыліцай кніжкі і часопіс «Бельскі гостінэць». Звяртаюць яны ўвагу, што сённяшняя мова, на якой размаўляюць у Студзіводах, Чыжах, ці Кленіках — вуснае прадаўжэнне пісьмовага варыянту вельмі падобнай старабеларускай мовы, на якой 500 гадоў назад выдаваліся распараджэнні польскага караля і вялікага князя літоўскага. Літаб’яднанне «Белавежа» выдавала на падляшскіх гаворках творы, між іншым, Зосі Сачко, Івана Кірызюка і Віктара Стахвюка. У нашым тыднёвіку «Ніва» таксама друкаваліся творы мясцовых аўтараў на падляшскіх дыялектах, напрыклад удзельнікаў літаратурнага конкурсу «Дэбют». Друкавалі мы на падляшскай мове артыкулы Дарафея Фіёніка, Тамаша Сулімы.

Тэксты па-падляшску друкаваліся таксама ў «Часопісе». Нядаўна выйшла з друку кніжка «Чом не по-своёму? Падляшскі лементар з паясненнямі» аўтарства журналіста Радыё Свабода ў Празе, а ў мінулым журналіста «Нівы» Яна Максімюка, які актыўна займаецца прапагандаваннем пісання лацінкай па-падляшску. У кніжцы прапануе карыстацца пісьмовай формай гаворак беларусаў Падляшша і змяшчае граматыку для пісьмовага варыянту падляшскіх дыялектаў, якую сам саставіў. Прамоцыя гэтага выдання адбывалася з 3 па 5 кастрычніка ў Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы і Беластоку ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF