Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Cучасны чалавек не верыць у рэальную пагрозу вайны. Ён не паверыць у яе нават тады, калі загінуць людзі ў суседнім квартале і згараць дамы на суседняй вуліцы. І нават тады, калі разбураць яго дом і пераб’юць палову яго сям’і.

У львоўскай кавярні, дзе ў набрынялай цішыні грымеў тэлевізар, якраз паказалі рэпартаж з Данецка. Маладое сужонства заявіла пра божую ласку, што сустрэла іх вуліцу. Жыхары суседняй вуліцы не мелі такога шчасця, іх дамы ўжо зруйнаваныя і раскрадзеныя. Людзі таксама былі вымушаны шукаць прытулку ў сваякоў, збегчы ў Расію або на Захад Украіны.

— Мы не думаем нікуды ўцякаць, — гаварыў упэўнена бацька сям’і, — застанемся на месцы, да канца. Ніякай пагрозы тут няма, усё пад кантролем. А чаму? Бо іх вуліцу ахоўвае Божая Маці! Хочаце доказ? Калі ласка: тры разы кінулі снарад на іх панадворак і нейкая сіла не дазволіла ўзарвацца.

Пасля паказалі кадры гэтай абранай і дастойнай вуліцы. Усе дамы былі прыаздоблены іконкамі або святымі абразкамі. Карціну спакою разбівалі адно бяздомныя сабакі і каты, якія нервова ганяліся па вуліцы, быццам не ведалі дзе схавацца і да каго прытуліцца.

У наступных тэлеперадачах з фронту тэма святых абярэгаў паслядоўна паўтаралася. Іконкі і святыя абразкі прыляпілі на свае танкі ўкраінскія войскі.

Матыў божай аховы яшчэ мацней адзначалі расійскія СМІ. Іконы на танках данецкіх апалчэнцаў мелі ўдвая большыя памеры! У цэласці адчуваўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF