Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Ігра ў Крынкі

Іаанна ЧАБАН

Уяві сабе, што на адзін дзень твой горад замяняецца ў настольную гульню. Табе даюць інструкцыю, з якой адпраўляешся ў вандроўку і адкрываеш усё з іншага боку. З такой прапановай у вераснёвую нядзельку выйшлі да крынчан „пагранічныя” — маладыя і дарослыя дзеячы варшаўска-крынскага Аб’яднання практыкаў культуры.

— „Кахаю”... і што далей? — пытаецца ў мамы Данель.

„Наклей любоў на мур” — гэта назва аднаго з васьмі этапаў „Гульні ў Крынкі”. На вуліцы Касцельнай, пад пакрытым непрыстойнымі заўвагамі муром суполкі „Артэз” ігракам трэба напісаць нейкае прыемнае слова. Не ўсе паспелі навучыцца складаць літары, таму на папяровых хмарках паяўляюцца таксама малюнкі любімых жывёлак, сямейнікаў і сяброў. Прыемныя хмаркі амаль цалкам закрываюць варожае графіці.

— Лепш прывесці дзяцей сюды, чым пакідаць іх перад тэлевізарам, — кажа спадарыня Іаанна з Крынак, маці школьнікаў Данеля і Міхала. — Запрашэнне да ўдзелу ў мерапрыемстве я атрымала на працы, непасрэдна ад моладзі, ангажаванай у гэтую акцыю. Я зусім не ведала, што тут будзе.

Свайго сына прывёў таксама спадар Яраслаў.

— Я таксама нічога не ведаў, прабаваў шукаць па інтэрнэце нейкай інфармацыі, але нічога не знайшоў. Запрашэнне атрымаў ад крынскіх хадулістаў.

— Мая дачка Эмілька прымае ігракоў пры крывой трубе, — ганарыцца Барбара Гудалеўская. — Гэта супер справа, тым больш у Крынках, у якіх няма ніякіх ініцыятыў. Нават калі каму гэта не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF