Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

За Шымкамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З аўтобуса злажу ў Шымках, кіруючыся ў бок Навасад і Залешан. Менавіта з таго ўсходняга канца Шымкаў мела пачацца мясцовае будаўніцтва Другой Польшчы. Тут менавіта спачатку паказваецца асобны будынак паштамта, да якога здаўна не заглядаў ніякі паштальён. Крыху далей будынак былой гміннай управы, да якога цэментныя прыступкі раструшчваюць не чыноўнікі і іх наведвальнікі, але нястомны Час. Крыху далей маладым лесам зарастае школьны панадворак, а трохпавярховы будынак былой школы дыхае толькі адкрытымі аконнымі форткамі. Далей будынак колішняй геэсаўскай крамы з двух калісь адсекаў — спажывецкага і сельскагаспадарчага, у якіх у сямідзясятых гадах клубіліся масы мясцовага і навакольнага насельніцтва; цяпер тую даўнюю краму ўжо вельмі цяжка пазнаць — не толькі таму, што яна вельмі грунтоўна замаскіравана шчыльнай зеленню маладых дрэў, але і цяжка — на душы ад бачанага. Яшчэ далей — шмат будынкаў геэсаўскай базы, якія самотна і бездапаможна ледзь хаўкаюць ад змагання з напорыстым Часам. А яшчэ далей — такая ж база іншага напрамку сельскагаспадарчага прагрэсу — зарастаючы пустазеллем пляц сельгасгуртка... Так там цяпер выглядае светлапрамяністая калісь Другая Польшча. А і калісь таксама было цікава; Слоўнік Каралеўства Польскага: „Szymki, gmina obejmuje 30 miejscowości, 572 domy włościańskie (149 innych), 3905 mieszkańców włościan, uwłaszczonych na 7751 dz[iesięcinach]. Nadto w gminie jest 281 dz. cerk[iewnych] i 2470 większej (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF