Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

ІV Бульбафэст у Ліпінах

Аляксей МАРОЗ

Некалькі гадоў назад на панадворку солтыса Ліпін Кацярыны Якубоўскай спаткаліся некалькі сямействаў, каб супольна правесці час і адпачыць, спажываючы нядаўна выкапаную бульбу. Тады паўстала ідэя, каб чарговая сустрэча, спалучаная з пячэннем бульбы, была адкрытая на ўсіх жыхароў Ліпін і наваколля. Мерапрыемства афіцыйна было названае бульбафэстам.

— Тады мы сваімі сіламі збудавалі невялікую сцэну і запрасілі выступіць знаёмыя нам калектывы. Гэты другі бульбафэст быў невялікім па маштабе, але адбываўся ў цёплай і сардэчнай атмасферы. Пазней мы рашыліся разгарнуць дзейнасць і ў красавіку 2013 года заснавалі аб’яднанне «Крыніца», да якога належаць жыхары Ліпін і наваколля. Восенню 2013 года, з дапамогай гмінных улад, нашае аб’яднанне наладзіла вялікі ІІІ Бульбафэст, — сказала намесніца старшыні аб’яднання «Крыніца» Іаанна Кірылюк.

ІV Бульбафэст адбыўся ў Ліпінах 13 верасня гэтага года на вялікай пляцоўцы за прыгожа адрамантаванай вясковай святліцай. Войт Гайнаўскай гміны Вольга Рыгаровіч пахваліла жыхароў Ліпін за іх актыўнасць і працу ў карысць мясцовага грамадства. На свята бульбы прыбылі перш за ўсё жыхары Гайнаўскай і суседніх гмін, каб паспрабаваць бульбяныя стравы і паслухаць свае песні. Дзетак і моладзь прыцягвалі пляцоўка для гульняў і іншыя атракцыёны.

— Надвор’е сёння цудоўнае, многа людзей прыбыло на фэст, а на сцэне прыгожа выступаюць калектывы. Рашыліся мы арганізаваць многа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF