Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Кастусёў дом

Міраслава КАСТАНЧУК

У адноўленым Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку, іначай Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага, суседа з Мастаўлян, студзеньскага паўстанца, зноў апынулася шыльда з мастаўлянскай школы, якая насіла яго імя, і партрэт намаляваны алеем Любай Красоўскай, які гадамі трымаў у таямніцы ў сваёй падручнай музычнай каморцы Янка Карповіч. Сёння з піетэтам гартаю пажоўклыя падшыўкі «Нівы», яшчэ з таго часу, калі мяне не было на свеце. Ды што значаць лікі — пяцьсот гадоў Гарадка, ніўскае паўстагоддзе ці стопяцідзесяцігоддзе падзей студзеньскага паўстання, якога баі праходзілі і ў тутэйшым старонні. Гэта як учора... А камяні і мармуры застаюцца... Нават калі маўчаць дзяржаўныя калоны, ёсць такія рупліўцы на ніве, якія не забываюць.

На пачатку студзеня ў 1958 годзе прыгадалі былі ў «Ніве» пра гадавіну народзінаў Канстанціна Каліноўскага і студзеньскага паўстання: „Месяц студзень мае асаблівую вагу для беларусаў. У гэтым месяцы (21-га) мінае 120 год з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, тым больш, што ў гэтым месяцы (22-га) адзначаем 95-ую гадавіну выбуху Студзеньскага паўстання, у якім Кастусь Каліноўскі адыграў выдатную ролю” («Ніва» № 1/1958). У студзені

быў заснаваны Камітэт

пабудовы помніка Канстанціну Каліноўскаму, 20.01. адбылося арганізацыйнае спатканне Камітэта. «Ніва» пісала: «Прыйшлі прадстаўнікі навукі, культуры, ваяводскіх улад, палітычных арганізацый і грамадскія дзеячы. Пасяджэнне адкрыў старшыня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF