Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Усходні гаспадарчы кангрэс (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У рамках першага Усходняга гаспадарчага кангрэса ў Беластоку адбылося трыццаць публічных дыскусій. Сярод тэм апынуліся тыя, што датычаць усходняй мяжы і малога памежнага руху. «Зялёныя» памежныя калідоры для руху парожніх грузавых аўтамабіляў, электроннае браніраванне, сумесны кантроль розных службаў, прапанова «аднаго акенца» для надзейных фірм перапраўляючых тавары, абмен інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу мытнымі службамі — гэта толькі некаторыя з існуючых элементаў сістэмы памежнага кантролю ў розных краінах нашага рэгіёна.

Аб гэтых пытаннях было сказана ў ходзе дэбатаў на тэму «Сучасная мяжа — падтрымка для гандлёвага абмену з Усходам». Можна было даведацца, што ў цяперашні час на ўсходняй мяжы Польшчы з трыма суседзямі, якія не ўваходзяць у ЕС, пасекундна адпраўляецца 7 грузавікоў. З 2008 года колькасць перапраўленых аўтафур павялічылася амаль напалову. На думку ўдзельнікаў дыскусіі, памежны шлагбаўм не павінен перашкаджаць, толькі паляпшаць канкурэнтаздольныя ўмовы бізнесу. Перш за ўсё трэба чакаць далейшай высокай дынамікі тавараабмену так з краінамі з за ўсходняй мяжы Польшчы, як і транзітных перавозак у абодвух напрамках праз Польшчу. Цяперашняя адмоўная тэндэнцыя ў гандлі з Расіяй, верагодна, у хуткім часе адвернецца, пасля нармалізацыі палітычнай сітуацыі паміж Украінай і Расіяй. Пераконвалі, што нельга будаваць новыя пагранпераходы на ўсходніх польскіх межах без будаўніцтва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF