Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Нелаяльнасць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Большасцю галасоў, уключаючы галасы радных клуба Грамадзянскай плаформы, на апошняй сесіі Гарадской рады Беластока была адхілена прапанова трох радных Форуму меншасцей Падляшша (ФМП), які з’яўляецца часткай клуба ГП, каб зняць з парадку дня праект пастановы аб прысваенні кругавой дарозе ў мікрараёне Выгода імя Żołnierzy Wyklętych (Выклятых жаўнераў). Праект падаў апазіцыйны клуб Права і справядлівасці.

— Гэты пункт мусіў быць уведзены, таму такі ёсць рэгламент пасяджэння рады і ў адпаведнасці з ім праект пастановы быў працягнуты. Праект атрымыў подпіс прэзідэнта і юрысконсультаў. Нашы радныя, падобна як у іншых пытаннях датычных святапогляду, прагаласавалі па сваім сумленні, — пераконваў «Ніву» старшыня клуба ГП Збігнеў Нікітаровіч. Ён сам — як сам сказаў — свядома не галасаваў над зняццем праекта пастановы з парадку дня, ані пасля над прыняццем праекта, паколькі «ПіС не прыняло дапаўнення абгрунтавання праекта пастановы, прапанаванага ФМП, і палітызаваў усю праблему Праклятых жаўнераў».

Яраслаў Вэрдоні, старшыня ФМП у Беластоку, аб галасаванні па прапанове радных Форуму сказаў наступнае: «Паводзіны ГП у адносінах да нас — нелаяльныя».

22 верасня за зняццем гэтага пункту было восем радных (на 28 у Гарадской радзе). Па-за самаўрадаўцамі з ФМП на так прагаласавалі Марэк Хайноўскі і Галіна Васяк з клуба ГП, Януш Кохан і Міхал Карповіч з СЛД, Веслаў Кабылінскі, які цяпер не належыць да ніякага клуба, раней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF