Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Сесія, якой не было

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Здавалася, справа дзялення на выбарчыя акругі на Падляшшы перад мясцовымі выбарамі, прызначанымі на 16 лістапада, ужо завершана. У адпаведнасці з воляй маршалка Яраслава Дважанскага (ГП) 4 жніўня радныя вырашылі, што ў нашым рэгіёне будуць чатыры акругі, у тым ліку акруга ¹ 4 — «меншасная», якая ўключае ў сябе Беластоцкі, Бельскі, Гайнаўскі, Сямятыцкі і Высока-Мазавецкі паветы. У галасаванні на трыццаць радных прынялі ўдзел 25, а супраць быў цэлы апазіцыйны клуб (з 11 радных) Права і справядлівасці, якому не на руку была чацвёртая акруга, паколькі Высока-Мазавецкі павет вядомы сваёй выбарчай сімпатыяй да гэтай партыі, а апошнія хутчэй поўнасцю да лева-ліберальных, так што пры такім падзеле ПіС мае меншыя шанцы, каб змагацца за месцы (у гэтай акрузе можна ўзяць дзевяць мандатаў). Радныя гэтага клуба выказаліся за існуючы падзел на пяць акруг, у дасюлешняй геаграфічнай канфігурацыі. Як мы пісалі пасля сесіі 6 жніўня, аб новым падзеле вырашыў адзін голас. Як тады сказаў Марэк Рыбнік, дырэктар дэлегатуры выбарчага бюро ў Беластоку, радныя вырашылі аб акругах у адпаведнасці з законам, і, перш за ўсё, з новым Выбарчым кодэксам, які патрабуе такога дзялення на акругі, каб аб’яднаныя паветы «не парушалі сацыяльных сувязей, звязваючых выбаршчыкаў, якія належаць да нацыянальных або этнічных меншасцей і якія пражываюць на тэрыторыі аб’яднаных паветаў».

Тым часам, 23 верасня старшыня сейміка Багдан Дыюк у нечарговым і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF