Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Павялічванне-змяншанне

Міраслаў ГРЫКА

Лагічна, што калі дзесьці траціцца, прыкладна настолькі ж у іншым месцы прыбывае. Гэты закон ставіцца ў першую чаргу да зачыненых сістэм. І наша Зямля — такая сістэма. Напрыклад, калі Цэнтральная Афрыка ў адсутнасць мусонных дажджоў павольна муміфікуецца, Еўропа змагаецца з атмасфернай вадзянкай. Узбярэжжы Англіі і Францыі затапляюць марскія хвалі кожны год, а Германію,Чэхію і Польшчу падтапляюць разлівы рэк. Калі Захад, Еўропу турбуе дэпапуляцыя, Усход, Кітай, Індыя становяцца раздзьмутымі чалавечым лішкам. Тая ж логіка, хоць і не ў глабальнай перспектыве, абавязвае таксама ў выпадках меншай важнасці. Актуальнае перамір’е паміж Украінай і... сепаратыстамі невыразнага паходжання, прывяло да адводу з рэгіёна Данбаса і Луганска рэгулярных войскаў расійскай арміі. На тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы паменшаў лік танкаў, ракет, гармат і жывых салдат. Паменшала на ўкраінскіх палях і паспешна закапаных трупаў з расійскімі пашпартамі. Паводле даных украінскага Міністэрства нацыянальнай абароны ў канфлікце ва Усходняй Украіне былі забіты каля 2 тыс. салдат, да якіх руская дзяржава афіцыйна не прызнаецца. Спачылі яны як нічые... на чужой тэрыторыі. Але дзе тэхналагічныя інавацыі нашых братоў? Вось яны вынайшлі мабільныя крэматорыі, усталяваныя на добра вядомых сваёй трываласцю грузавіках маркі „Вольва”. Іх даўгавечнасць важная, вайну з Еўропай і светам Расія толькі пачала. Таксама замест прыкрай эксгумацыі і няёмкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF