Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

Транспарт і хамства

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожны, каму даводзіцца карыстацца паслугамі розных відаў транспарту, мае сваё ўяўленне пра зручнасць і выгоднасць таго ці іншага віду перамяшчэння ў прасторы. Аўтамабіль ужо даўно не раскоша, а сродак перамяшчэння. Правы кіроўцы зараз маюць і жук, і жаба. Асабіста я таксама маю такія правы, толькі не езджу за рулём. Няпроста адпавядаць усім правілам і этыцы на дарозе. Таму не вазьмуся ацэньваць тут іншых. А найбольш абурае хамства тых, хто ўключыўшы на ўсю моц гук і расчыніўшы напоўніцу форткі машынаў, транслюе сваю музыку для ўсіх, хто праходзіць ці праязджае міма. Не ведаю, ці рэагуюць на гэта дарожныя аўтаінспектары, але бачыць, каб каго спынялі за такое, не даводзілася. Хоць на маю думку, такія публічныя „канцэрты”-трансляцыі наўпрост парушаюць грамадскі парадак і спакой грамадзян.

Зусім іншая рэч аўтобус. Такі від грамадскага транспарту — гэта асобны мікрасвет са сваімі парадкамі і стасункамі. Буду гаварыць тут у параўнальнай характарыстыцы найбольш мне блізкіх гарадоў — Гродна і Беластока. У сталіцы Падляшша, на маю думку, грамадскі транспарт арганізаваны проста ўзорна, можна сказаць найлепей у Польшчы. Да ўсяго існуе зручная, і зусім недарагая сістэма пазычальняў ровараў. У Гродне таксама апошнім часам з’явіліся першыя веласіпедныя дарожкі, але ўзяць на нейкі час ровар няма дзе. Адчынены нібыта нейкі цэнтр з адмысловай пляцоўкай, але пакуль аніводнага ровара я там не бачыў. Што датычыць кіроўцаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF