Ніва № 40 (3047), 5 кастрычніка 2014 г.

70 гадоў Бельскаму белліцэю

Аляксей МАРОЗ

У верасні 1944 года, калі яшчэ не закончылася Другая сусветная вайна, у Бельску-Падляшскім былі арганізаваны чатырохгадовая Дзяржаўная беларуская гімназія і двухгадовы Дзяржаўны беларускі ліцэй, якія далі пачатак сённяшняму ІІ Агульнаадукацыйнаму ліцэю з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча. Урачыстасці, прымеркаваныя да святкавання юбілею 70-годдзя дзейнасці Бельскага белліцэя, адбыліся 26 верасня ў школьным комплексе з удзелам былых настаўнікаў. Праз год прадбачваецца VІІІ З’езд выпускнікоў Бельскага белліцэя і працяг юбілейных святкаванняў у вялікай сям’і былых вучняў.

У спартыўнай зале белліцэя сабраліся першакласнікі, якія спачатку мерапрыемства далі ўрачыстую школьную прысягу. Дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк прывітаў гасцей, называючы прозвішчы былых настаўнікаў і запрошаных асоб. Прыбылі бельскі стараста Славамір Снарскі і яго намеснік Пётр Божка — адказныя за звышгімназічную асвету. Малітву ў пачатку ўрачыстасці ўзначалілі епіскап супрасльскі Грыгорый, які, будучы бельскім епіскапам, шчыльна супрацоўнічаў з белліцэем, епіскап драгічынскі Тадэвуш Пікус ды бельскія праваслаўныя і каталіцкі святары. На мерапрыемства прыбылі старшыні беларускіх арганізацый у Польшчы: Яўген Вапа — Беларускага саюза ў РП, Ян Сычэўскі — БГКТ, Дарафей Фіёнік — Музея малой айчыны ў Студзіводах, Ігар Лукашук — Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты», беларускія дыпламаты — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF