Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (2)

Ганны КАНДРАЦЮК

(пачатак у 38 н-ры «Нівы»)

Львоў, які ад дзесяці гадоў наведваю раз у год, зараз здаўся прабуджаным і адноўленым. Нават дзіравыя тратуары, па якіх маршыравалі гараджане, здаваліся больш дагледжанымі і роўнымі. Усе архітэктурныя хібы і недакладнасці, так відавочныя ў разлезлым славянскім краявідзе, раптам дзесьці схаваліся, каб аддаць першынство нейкаму прывіднаму парадку. Сучасныя львавяне, на якіх так цікаўна было глядзець з кавярнянага агародчыка, зараз больш чым саміх сябе напаміналі дзелавітых жыхароў Аўстрыі. У іх паходцы адчувалася новая энергія і гатовасць. Гэта ўсё яшчэ дзіўна пераклікалася з засяроджанасцю, якая застаўляла думаць пра парадак. Нават цётачкі, заўсёды цікаўныя і гаваркія, у якіх мы пыталі пра дарогу, зараз паказвалі кірунак рукой:

— Няма тут матэматыкі! — дадавалі.

Гэта значыла адно: навошта дарма малоць языком. Тут усё ясна, усё проста...

Менавіта здзіўляла тая новая лагістыка-матэматыка. Яна не да канца ўспрымалася рэальнай. Пра вайну найбольш «грымелі» білборды з біблейскімі цытатамі («Хто мячом ваюе, той ад мяча гіне») і фота-шопы з расейскім прэзідэнтам у галоўнай ролі. На адным перабілі яму твар трызубам і акрасілі подпісам «Пуцін Х..».

Такі надпіс львавяне рэкламавалі на майках, шарыках, магнітных плітках на лядоўню. Аднак пра самую вайну ніхто не гаварыў і адчувалася ў гэтым «матэматыка», то бок, змова маўчання. Усё гэта напамінала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF