Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Пахавы маяк

Аляксандра ВЯРБІЦКАГА

Французскі кароль Людвік XIV выпусціў у свет славутую фразу: „Францыя — гэта я”. Магчыма, што не быў ён першым, хто выказаў такую ганарыстую заяву. А пасля яго многія знакамітыя людзі таксама крылата атаясамлівалі розныя суб’екты. Напрыклад, Уладзімір Маякоўскі пісаў: Мы говорим Ленин, подразумеваем — партия, мы говорим партия, подразумеваем — Ленин. А мне мяркуецца, што ў нас, тутэйшых, можна крыху атаясамліваць Беласток з Беласточчынай. Бо ж Беласток, гэта на справе больш агульны рулявы Беласточчыны, які можна апісаць парафразай з радкоў Піліпа Пестрака: Ты, [Беласток], для ўсіх маяк,/Высокі, горды і агністы,/Яго не засланіць ніяк/Шалёным штормам, дням імглістым,/Ні бурам восені імжыстай,/Ні хмарам — чорным груганам,/Бо ты — маяк, ты свеціш нам!

Магчыма, што ёсць і нейкія сапраўдныя высокамастацкія творы, услаўляючыя Беласток, бо ж, вядучы роздум следам слаўнага афінца Сакрата, ведаю, што нічога не ведаю; магчыма — ведае гэта нехта іншы... А калі не ведаю, дык крышку адчуваю, крышку працую сваімі эмоцыямі. Кірую часам іх у бок нашага тут гарадскога цэнтра. Які, у рамках праекта „Узыходзячы Беласток”, хоча паказацца свету з найпрыгажэйшага боку.

Жывучы ў Беластоку чалавек прывыкае да яго, не заўважаючы ягоных вартых увагі адметнасцей. Так і я. Нават часта валочачыся навонкі горада і звалакаючыся назад у яго г.зв. сцены, амаль нічога не прыкмячаў. Мо таму, што не заглядаў у ягоны цэнтр, у ягоную душу. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF