Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Археалагічны фэст на гарадзішчы тысячагадовай даўнасці

Аляксей МАРОЗ

Гарадзішча непадалёк ад Збуча было сведкам доўгай і бурлівай гісторыі нашых зямель. На падставе раскопак мяркуецца, што яно тысячагадовай даўнасці. Археалагічныя мерапрыемствы на гарадзішчы пачалі арганізавацца ў пачатку ХХІ стагоддзя. 14 верасня г.г. адбыўся тут «ХІ Археалагічны фэст Збуч-Гарадзішча — 2014». Удзельнікі фэсту маглі паглядзець інсцэніроўкі змаганняў сярэднявечных рыцараў, а жанчыны побач стылізаваных на далёкае мінулае палатак распавядалі пра жыццё ў той перыяд і паказвалі як карыстацца тадышнімі прыладамі працы. Паяўляліся коннікі, якія асабліва падабаліся дзеткам. Было многа іншых атракцыёнаў, якія прыцягнулі на фэст шматлікую публіку. Сярод гасцей фэсту было многа самаўрадаўцаў.

Са сцэны плылі перш за ўсё беларускія песні, што сведчыла пра беларускасць мясцовага насельніцтва. Выступілі беларускія калектывы Чыжоўскай гміны і шмат беларускіх гуртоў з іншых рэгіёнаў Беласточчыны. Зоркай фэсту стаў Ансамбль народнай музыкі «Росніца» з Гродна, які ладзіць кантакты з «Чыжавянамі».

Гарадзішча побач Збуча незвычайнае з за сваёй доўгай гісторыі. Мяркуецца, што заснавана яно было ў раннім сярэднявеччы. Хавалася ў ім навакольнае насельніцтва падчас нашэсця ворагаў. У насыпе, які акружае вялікую плошчу, закопвалі пакойнікаў, што пацвердзілі археалагічныя раскопкі. Покі на гарадзішчы сталі ладзіцца археалагічныя фэсты, навакольныя сяляне пасвілі на ім кароў і коней. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF