Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Крынкі — погляд звонку

Іаанна ЧАБАН

Крынкі, што на «Татарскім шляху». Перапынак, а часцей транзіт у праслаўленыя ва ўсім свеце Крушыняны. Здаецца, і англійскі прынц Чарлз не падумаў затрымацца на крынскай кругавой развязцы, спяшаючы ў крушынянскія сталовыя. З Лондана гэта ж кавалак дарогі, а есці хочацца.

А студэнты з Сірак’юз і ў мячэць схадзілі, і з Крынкамі пазнаёміліся. Нават крынскіх варэнікаў пасмакавалі.

Адзінаццаць будучых юрыстаў, журналістаў, а нават біёлаг прыехалі ў Польшчу на «Курсы культуры і палітыкі прымірэння ў цэнтральнай Еўропе». Гэта супольная праграма Універсітэта ў Сірак’юз у штаце Нью-Йорк і Ніжнесілезскай вышэйшай школы ў Вроцлаве. Сёмы дзень іх першага падарожжа з Новага Свету на Стары Кантынент. Велізарная адлегласць не толькі ў геаграфічным плане. Хочацца ўсяму прыгледзецца, дакрануцца, даведацца, зразумець. Важная тут кожная мінута. І усё подбежкам ды подбежкам, як на жыдоўскім пахаванні. Пахавальныя прылады гэта дыктафоны, блакноты і аўтаручкі. Пачалі з крынскіх завулкаў, цэркваў і сінагог. Слухалі пра гарбарства, гета, беларускую школу Лукаша Дзекуць-Малея і пра пісьменніка Сакрата Яновіча. Закончылі на жыдоўскіх могілках. Горад-магіла. Сум, якога не выказаць.

Крынскі татарын, паляк, беларус, яўрэй, праваслаўны, каталік: у рэшце рэшт хто ёсць хто і хто яны такія? Зразумець надта складана не толькі амерыканцам, але таксама, а можа перш за ўсё самім крынчанам.

Ці калі ты нарадзіўся па другім баку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF