Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Дажынкі на фоне біягазавай устаноўкі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетнія беларускія дажынкі ў Рыбалах, арганізаваныя з 1992 года, былі выключнымі. За некалькі дзён да іх афіцыйна была здадзена ў карыстанне першая на Падляшшы і адна з нямногіх у краіне сельскагаспадарчая біягазавая ўстаноўка. З канца жніўня яна вырабляе энергію ад перапрацоўкі кукурузнага сіласу і гною. Вырабленая ёю электрычнасць прадаецца ў сетку перадачы, у той час як цеплавая энергія выкарыстоўваецца для ўласнага выкарыстання. У будучыні таксама мае выкарыстоўвацца аграгаспадаркай, што знаходзіцца побач (офісы, куратнікі, сушыльня), а таксама пастаўляцца для некалькіх жылых дамоў.

Пасля каталіцкай і праваслаўнай багаслужб, з царквы свсв. Кузьмы і Дзям’яна з пасвячанымі хлебам і вянкамі, дажынкавае шэсце прайшло 14 верасня пад сцэну, традыцыйна размешчаную побач з існуючай да 2007 г. пачатковай школай, цяпер музеем матэрыяльнай культуры «Бацькаўшчына», заснаваным у 2009 годзе па ініцыятыве настаяцеля мясцовага прыхода а. Рыгора Сасны. Дажынкавыя хлябы прадстаўнікі калектываў, якія працуюць пры рыбалаўскім Сельскім доме культуры, перадалі на сцэне ў рукі віцэ-старшыні БГКТ Васіля Сегеня, бургамістра Заблудава Яцка Люлевіча і дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Эдуарда Швайко. Бургамістр сказаў:

— Свята ўраджаю з’яўляецца адным з самых прыгожых дзён у годзе для кожнага селяніна. Гэта радасць і адпачынак пасля цяжкай працы (...). Праца земляроба па-ранейшаму з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF