Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Усходні гаспадарчы кангрэс

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб эканамічных і палітычных адносінах паміж Еўрапейскім Саюзам і Усходняй Еўропай ды перспектыве развіцця ўсходніх ваяводстваў Польшчы, у тым ліку аб часта непрыкмячаным іх патэнцыяле, дэбатавалі ў Беластоку ўдзельнікі першага Усходняга гаспадарчага кангрэса. У сталіцу Падляшша з’ехаліся больш за тысячу прадпрымальнікаў, палітыкаў, самаўрадаўцаў, навукоўцаў, якія прынялі ўдзел у трыццаці публічных дыскусіях. У залах Падляшскай оперы і філармоніі на працягу двух дзён узнялі яны цэлы шэраг пытанняў ад магчымасцей звязаных з энергіяй і яе аднаўляльнымі крыніцамі да сельскай гаспадаркі, гандлю і аховы здароўя, а таксама пытаннямі звязанымі з межамі, у тым ліку з малым памежным рухам і магчымымі паслядоўнасцямі расійска-ўкраніскага канфлікту, і з новай фінансавай перспектывай ЕС. Спецыяльным госцем быў прэзідэнт РП Браніслаў Камароўскі.

Усходні гаспадарчы кангрэс (18-19 верасня) быў арганізаваны па ініцыятыве Польскай асацыяцыі па развіцці прадпрымальніцтва і яго старшыні Войцеха Кусьпіка. Кангрэс далучыўся да кола самых важных гэтага тыпу падзей на эканамічнай кангрэсавай карце Польшчы, побач Еўрапейскага гаспадарчага кангрэса ў Катавіцах і Эканамічнага форуму ў Крыніцы. Беларусь не была тут шматліка прадстаўлена, хаця, як прызнаўся госць кангрэса Лешак Шарэпка, амбасадар Польшчы ў Мінску, «пэўная колькасць запрашэнняў была перададзена беларускаму боку». Прадстаўнікамі Беларусі ў публічных дэбатах былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF