Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Дзяды ІІІ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Такіх «Дзядоў» яшчэ не было. У пастаноўку твора Адама Міцкевіча пад загалоўкам «Дзяды III» — падрыхтаваную на адкрыццё новага сезона ў беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі (прэм’ера 27 верасня) — увайшло шмат бягучых палітычных спасылак на расійска-ўкраінскі канфлікт, а таксама на больш шырокі палітычна-грамадскі кантэкст. Тэатр на сваім сайце так піша аб прэм’еры: «Вайна, хоць неабвешчаная, працягваецца — а так званы «мір» становіцца маўклівым сродкам яе працягу. Дыпламаты не гавораць пра вайну, толькі перамаўляюцца як яе суцішыць, як адняць голас ахвярам агрэсіі — гэта ілюзіяністы. Майстэрства ў гэтай ілюзіі было дасягнута ў адносінах паміж Захадам і Расіяй Уладзіміра Пуціна, якая ўчыніла таталітарнае ўмяшанне на тэрыторыю Украіны. Мяжа знесена. Палітыка змяняецца ў кіраванне, уладаранне, у тэлешоў, а правы чалавека становяцца абгрунтаваннем ваенных інтэрвенцый, названых гуманітарнымі. Апакаліпсічная гульня паміж звышдзяржавамі набірае абаротаў. І няма ніякага адказу на пытанне аб тым, як і калі нам атрымаецца вырвацца з гэтай катастрофы».

Дырэктарка «Вянгеркі» Агнешка Карыткоўская-Мазур на тыдзень да прэм’еры распавядала мне аб праекце адной з найлепшых польскіх рэжысёраў у цяперашні час Наталлі Карчакоўскай: «Наша прадстаўленне з’яўляецца часткай цыкла пастановак «Дзядоў» у Польшчы. Адрозніваецца тым, што гэта першы спектакль на тэатральнай карце з прамой спасылкай на ўкраінска-рускі канфлікт. Тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF