Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Працяг будзе

Міраслаў ГРЫКА

У Цыдулках пра стан Англіі ад 1696 года іх аўтар Грэгор Кінг у такіх словах прадказаў рост англійскага насельніцтва ў будучых стагоддзях: «Па ўсёй верагоднасці, падвоіцца яно на працягу 600 гадоў, гэта значыць каля 2300 года нашай эры; у той час у Англіі будзе 11 000 000 жыхароў. Наступнае падваенне, несумненна, будзе адбывацца толькі пасля новага перапынку тысячы дзвесце ці трыста гадоў, у 3500 ці 3600 годзе. Каралеўства будзе налічваць 22 000 000 душ — калі, вядома, свет выжыве да таго часу».

Шчырая трывога, якая пранізвае словы Кінга, зараз можа цешыць, улічваючы, што цяперашняе насельніцтва Злучанага Каралеўства вылічаецца на 63 000 000 грамадзян. У гэты лік уваходзяць як прыродныя жыхары, так імігранты з Афрыкі, Азіі і еўрапейскіх краін. Так што лік карэнных брытанцаў пастаянна зніжаецца. Гэтая тэндэнцыя ахоплівае белую расу ў цэлым, пачынаючы з Расіі, праз тэрыторыю Беларусі, Польшчу, Германію і канчаючы на Партугаліі. Гэты працэс дэпапуляцыі ўзмацняецца па ўсёй Еўропе. Акрамя таго, у Канадзе, ЗША і Аўстраліі. Усё менш і менш белага чалавека на Зямлі. Яго жыццёвую прастору паслядоўна займаюць іншыя расы, якія множацца. Зямлі, аднак, усё роўна, хто вінаваты ў незлічоных цяжарнасцях. Усе людзі разам вінаваты ў перанасяленні. Тым больш, што мала хто спяшаецца выконваць аліментацыйныя абавязацельствы. Ні тварэнні званыя краінамі, ні сусветныя цэрквы або звышнацыянальныя арганізацыі, ні гвалтаўнікі. Нешматлікія адказныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF