Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Пратаколы

Віктар САЗОНАЎ

У сталіцы Расіі і ў іншых гарадах гэтай краіны прайшоў марш міру. Галоўная яго тэматыка — спыненне вайны на Украіне. Улада нават дала дазвол на правядзенне гэтай публічнай акцыі, што вельмі дзіўна. Можа яна тэставала сваё грамадства на ступень адурманьвання, запалохвання і лаяльнасці? А можа была пераканана, што ніхто не збярэцца, бо пасля судоў над актывістамі мінулых акцый, пасля шквалу той жудаснай антыўкраінскай, антыеўрапейскай і антыамерыканскай прапаганды, якая запоўніла ўсе расійскія сродкі масавай інфармацыі, пасля запалохвання і пагроз у бок патэнцыйных удзельнікаў шэсця праз сацыяльныя сеткі і не толькі праз іх, мала хто верыў у масавасць гэтага маршу. Але ён стаў яшчэ больш масавы, чым мінулы, што праходзіў яшчэ вясной.

Безумоўна, Крэмль на гэта неяк адрэагуе, неяк скарэктуе свае дзеянні з улікам таго, што адбываецца ў грамадстве. Але спадзявацца, што ён адумаецца, убачыўшы, што не ўсе ў Расіі звар’яцелі, і спыніць актыўныя дзеянні супраць Кіева можа толькі той палітык, які проста праспаў два апошніх дзесяцігоддзі, незалежна ад таго ў крэсле парламента якой краіны ён адсыпаўся на працы.

Найбольш верагодны сцэнарый дзеянняў расійскай улады — гэта ў першую чаргу ўдар па інтэрнэце, праз які і прасочваецца ў расійскае грамадства альтэрнатыўная інфармацыя. Толькі і тут не ўсё так проста. Інтэрнэт, у яго цяперашнім агульнадаступным выглядзе, ужо даўно заблакавалі б — да гэтага ўжо даўно падрыхтаваныя. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF