Ніва № 39 (3046), 28 верасня 2014 г.

Плацінавы юбілей беларускага школьніцтва

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Семдзесят гадоў таму ў ліпені-жніўні адкацілася ад нас вайна, прыкаціўся новы грамадскі строй, а з ім і мірнае жыццё ў новых умовах, у тым ліку і школьнае навучанне. Пра пасляваеннае станаўленне ў нас беларускага школьніцтва гутарка з гісторыкам нядаўняй даўніны Славамірам ІВАНЮКОМ.

— У агульным календары новы год пачынаецца са студзеня. А ў асобных календарах, напрыклад у царкоўным, бывае, што новы год пачынаецца ў верасні. Паралельна — і навучальны год...

— У 1944 годзе навучанне ў нас пачалося ў новых умовах, пад новай уладай — Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення. Паводле Юрыя Туронка на Беласточчыне ўзнікла каля сотні беларускіх ці беларускамоўных школ, але дакладны іх лік невядомы.

— Ці вядомая геаграфія тых школ?

— Найбольш іх узнікла ў былым Бельскім павеце, які тады ахопліваў і сённяшнія Сямятыцкі і Гайнаўскі паветы, пад два дзесяткі ў Беластоцкім павеце, у тым ліку і ў самім Беластоку, ды некалькі школак у Сакольскім павеце. Такім чынам іх арэал ахопліваў амаль усю этнічную тэрыторыю беларусаў ва ўсходняй частцы былога Беластоцкага ваяводства. У Бельску-Падляшскім была поўная адукацыйная лінія: узніклі пачатковая школа, гімназія і ліцэй. У Гайнаўцы запар з сямігадовай пачатковай школай паўстала беларуская гімназія. У Беластоку была пачатковая беларуская школа ды гімназія, але беларуска-руская. У Беластоку было ў той час шмат савецкіх грамадзян, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF