Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Украіна ў цяні вайны

Ганна КАНДРАЦЮК

Як не дзіўна, вар’яцтва, якое прадэманстраваў шафёр, прамаўляла ў абарону здаровага розуму. Ён ляснуў кулаком у свой радыёпрыёмнік, аблаяў прымач і бесцырымонна закурыў. Па салоне панёсся смурод махоркі, які дадаткова, змешаны з пахам свежага балотца і чалавечага поту (чалавек — па-ўкраінску: мужчына) падзейнічаў як наркоз. Асавелыя ад спякотнага надвор’я пасажыры маршруткі, у тым ліку я і Дыяна Н., быццам адплылі ў глыбейшую фазу нірваны. Настрой падбівалі праплываючыя па над палямі плахты імглы, якія яшчэ не паспелі развеяцца пасля начной навальніцы над Львовам.

Едучы ў напрамку польскай мяжы са Львова ў Шэгіні па самай гладкай украінскай дарозе, той самай, што адрамантавалі пад „Еўра-2012”, шафёр спрачаўся з гаварыльняй па радыё. Быццам ведаў, што ачмурэнне прапагандай, хай і пазітыўнай, заўсёды прывядзе да катастрофы. Сам заўзята крытыкаваў ваенную тактыку ўкраінскай арміі, то-бок адсутнасць такой тактыкі, і разумныя мужыкі падтаквалі яму ў знак згоды. Тым часам па радыё прыгадалі мілітарны парад, які прайшоў вуліцамі сталіцы 23 верасня, у Дзень незалежнасці Украіны. Той парад, паводле дыктара, даказаў які агромністы патэнцыял і мадэрнасць ва ўкраінскай арміі! І што гэта ўсё, разам з грамадскай гатоўнасцю, прывядзе да хуткай перамогі над Расіяй... Тады шафёр выбухнуў:

— Што ты брэшэш, бля...! — крыкнуў.

Так, вар’яцкі ўдар і лаянка дзіўна мяне супакоілі. Большасць людзей, з якімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF