Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Міхалоўскія казкі

Іаанна ЧАБАН

У Міхалове быццам ва ўсходняй казцы — пры ўваходзе ў тамтэйшы дом культуры залаты брук. Азалаціў яго калектыў міхалоўскіх школьнікаў у саставе Зося Касакоўская, Крыстыян Стоцкі, Міхал Кулеша, Юля Чабан, Іза Чарняўская, Давід Лях, Паўліна Банасюк, Эля і Марта Бура. Разам з імі чацвёрка дарослых з варшаўскага Аб’яднання практыкаў культуры.

— Здымаем фільм, — кажа Зося Касакоўская. — Аповед пра багатае Міхалова.

Новая Амерыка на старым кантыненце. За хлебам выязджаць ужо не трэба, бо яго найбольш тут. Усе, якія папалі на чужыну, вяртайцеся неадкладна, — гучаць фільмавыя лозунгі.

— Фільм робім, каб паказаць, што Міхалова надта багатае, — інфармуе гімназістка Юля Чабан, — што жывуць тут выключна багатыя людзі. Маем таксама шмат турыстаў, якім у нас проста выдатна. Гэта мы так выдумалі. У Міхалове паўстала шмат новага, хочам тым пахваліцца. Не ведаю ці ёсць лепшае месца ў Польшчы, чым нашае Міхалова. Працы тут пад дастаткам, хіба што хтосьці лянуецца. У апошняй міхалоўскай газеце я асабіста прачытала інфармацыю нашага бургамістра пра ўзнікненне чарговых прадпрыемстваў, а значыць і новых працоўных месц.

Галоўная мэта сапраўдна-несапраўднага міхалоўскага „мок-дакумента” — паказаць адносіны „я — іншы” і вызначыць месца шматкультурнасці ў мясцовым асяроддзі.

— Хочам, каб моладзь адчула як гэта ёсць ствараць нешта новае, прыцягваць іншых да сваіх ідэй, мець уплыў на канкрэтныя падзеі ў наваколлі, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF