Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

У Нараўцы — як у Маскве

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Бываючы ў Плянце, што ў Нараўчанскай гміне, задумалася мне наведаць Галіну Бірыцкую, сціплыя згадкі пра якую паяўляюцца час ад часу ў „Ніве”. А жыве ж яна там цалкам недалёка ад Уладзіміра Клімюка, да якога некалькі разоў заглядаў я цягам апошніх тыдняў.

Гаспадыню застаў я дома, запрасіла яна мяне на хату, як гэта ў нас называецца парадны пакой. А тамака — як у музеі — уся мэбля абвешана ўсялякімі гафтамі і вышыванкамі.

— Нядаўна была я на фэсце, паказвала там свае работы, пайшоў дождж і мае працы крыху набраліся сырасці, таму іх тут так прасушваю — тлумачыць мне.

А я прашу знакамітую рукадзельніцу расказаць пра сябе, пра ейны шлях у рукадзельнае мастацтва.

— У 1985 годзе атрымала я ганаровую грамату за найпрыгажэйшы прысядзібны агародчык. У 1980 годзе паставіла я гэтую хату, сама, бо мужык мяне пакінуў. У той час гадавала я чацвёра дзяцей. Трэба было іх апрануць у фартушкі з каўнерыкамі. Я тады працавала на чыгунцы. Мужчыны-чыгуначнікі апраналі мундзіры, а жанчыны хадзілі ў фартухах з белымі каўнерыкамі. І трэба было нарыхтаваць — дзецям і мне — столькі фартухоў і каўнерыкаў да іх. Да таго ж трэба было парабіць дзецям бутэрброрды ў школу, дагледзець, каб выканалі дамашнія задачы, каб у школу пайшлі ў чыстай вопратцы. Самой жа таксама трэба было выглядаць акуратна...

— Але ж гэтае замілаванне да парадку і прыгажосці аднекуль узялося. У хаце, дзе Вы вырасталі, быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF