Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Адзін з пачынальнікаў ТБШ на Беласточчыне

Сяргей ЧЫГРЫН

У 1930-х гадах адным з актыўных сяброў Таварыства беларускай школы (ТБШ) на Беласточчыне быў Васіль Юравец.

Васіль Юравец нарадзіўся ў вёсцы Грыбаўцы каля Гарадка ў звычайнай беларускай сям’і. Скончыў пачатковую школу, але далей вучыцца не змог, бо сям’я на гэта не мела сродкаў. Працаваў ён на тэкстыльнай фабрыцы ў Гарадку.

Калі на Беласточчыне стварыліся гурткі ТБШ, Васіль Юравец — адзін з першых запісаўся ў гэтую беларускую арганізацыю. Ён быў не толькі сябрам Гарадоцкага ТБШ, але сакратаром яго ўправы.

У вольны час юнак з Грыбаўцаў выступаў з прамовамі перад сваімі землякамі, заклікаў іх уступаць у ТБШ, а таксама пісаў вершы. Ён дасылаў іх у віленскія беларускія выданні. Некаторыя вершы нават друкаваліся. Асабліва актыўным Васіль быў у 1933 годзе. Часопіс „Летапіс Таварыства Беларускай Школы” апублікаваў некалькі яго паэтычных твораў.

У канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў Васіль Юравец бачыў, як жывуць яго землякі, як ім цяжка, асабліва тым, хто вярнуўся з бежанства з Расіі. Галодныя, босыя і халодныя яны сяліліся разам са сваімі блізкімі і бацькамі, хто змог вярнуцца, на родных загонах, якія параслі густымі лазнякамі і лесам. Але беларусы сяліліся, бо дома лепш было, бо хацелася дамоў. Яны карчавалі поле, абраблялі глебу, змагаліся з голадам і холадам. Юнак з Грыбаўцаў бачыў іх панурае і цяжкое жыццё. Слабыя людзі паміралі, дэмаралізаваліся. Мацнейшыя выжывалі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF