Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Да 90-годдзя Васіля Быкава

(лук)

Дзявятыя гарадзенскія навуковыя чытанні 10 верасня 2014 г. былі прысвечаны Васілю Быкаву. Навукоўцы, журналісты, педагогі, бібліятэкары і архівісты ды пісьменнікі выступілі з дакладамі пра творчасць Быкава, яго ўклад у беларускую літаратуру і цікавыя факты з біяграфіі. У рамках мерапрыемства адбыўся паказ дакументальнага фільма «Васіль Быкаў: з фондаў Гродзенскай абласной тэлестудыі» і выстава, дзе паказаны былі кніжкі пісьменніка і пра пісьменніка.

— Гэта год, калі наш горад носіць ганаровае імя культурнай сталіцы Беларусі. А дзе Быкаў у гэтай культурнай сталіцы? Тыя дасціпныя спробы выстаўляць саматужныя шыльдачкі дзе жыў Быкаў, ці штосьці такое, яны, канешне, як раздражняльнікі ў некаторай ступені дзейнічаюць на пэўных асобаў, але ідэя цудоўная, — сказаў прафесар Ігар Жук. — Месцы, звязаныя з жыццём Васіля Быкава, да гэтай пары ніяк не азначаны для турыстаў і жыхароў Гародні, дзе пісьменнік пражыў 31 год свайго жыцця. Творы Васіля Быкава, аднаго з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў, перакладзены на 50 моў свету. Але да сённяшняга дня няма вуліцы імя Быкава, музей Васіля Быкава носіць грамадскі характар і не мае дапамогі ад улад. І хоць крыўдна можа было грамадскаму дырэктару грамадскага музея Аляксею Дземідовічу, рупліўцу дзеля памяці вялікага пісьменніка, не ўсе зборы падрыхтаваныя там захоўваюцца па ўсіх правілах музейнай справы.

З дваццаці дакладаў і паказаў, якія прагучалі на канферэнцыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF