Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Дажынкі з цэпам і эмбарга на фоне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Апошні нядзельны аўтобус ПКС з Беластока ў Гарадок перад распачынаючымся пасля поўдня на заліве ў Зарэчанах гмінным святам ураджаю вёз толькі журналіста «Нівы». Аўтобус не быў памечаны ў раскладзе. Перад гарадоцкім Гмінным цэнтрам культуры чакаў мікрааўтобус. Аднак зайшлі ў яго толькі некалькі спявачак аднаго з калектываў, што мелі выступіць праз некалькі дзясяткаў хвілін. Яны шапталіся між сабой: «Усе, верагодна, паехалі на сваіх аўтамабілях. О, я думаю, што мала людзей прыйдзе. Заўтра раніцай трэба ў школу, на працу».

Перад ГЦК некалькі мясцовых жыхароў распытвала:

— А карагода па вуліцах не будзе ад дома культуры, як гэта было раней, перад дажынкамі ў Залуках?

Не было.

Мікрааўтобус праязджаў побач прадуктовага маркета, на сцяне якога красавалася рэклама Сакольскага малочнага кааператыва. Заахвочвала купляць тавары, якія падпадаюць пад расійскае эмбарга. На фота рэкламныя пакеты сыроў «Гоўда» і «Эменталер» па-руску. 7 верасня сёлета сціплае гарадоцкае шэсце ў свята ўраджаю пасля малебнаў у каталіцкім і праваслаўным храмах з толькі некалькімі вянкамі рушыла з за велізарнага надзьмутага замка для дзяцей каля сцэны, адкуль даў пароль да маршу, як звычайна, бездакорна апрануты ў касцюм і гальштук дырэктар ГЦК Юры Хмялеўскі, пазней заахвочваючы з цэпам у руцэ, каб удзельнічаць у збіванні цэпам паветраных шароў, лічэнні зерня збожжа на час, рэле 3 х 40 метраў з хамутамі. Карагод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF