Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

У здаровым целе — здаровы дух

Аляксей МАРОЗ

На ІІІ Фэст здароўя пад лозунгам «У здаровым целе — здаровы дух», які 31 жніўня ў гарадскім парку ў Гайнаўцы арганізавала гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, прыбыло многа людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту. Удзельнікі фэсту, між іншым, правяралі сабе ціск крыві і ўзровень цукру, рабілі пакупкі і ахвотна слухалі беларускія і ўсходнеславянскія песні. Бацькі з дзеткамі адпачывалі ў гарадскім парку, а іх малечы бясплатна карысталіся дзіцячым гарадком гульняў. Сабраныя таксама куплялі духоўную літаратуру, мёд ад айца Гаўрыіла са скіта на паўвостраве Кудак, казінае малако (ад коз, што гадуюцца на тэрыторыі Мужчынскага манастыра св. Дзмітрыя Салунскага ў Саках), ці іконкі матушкі Елізаветы з Жаночага манаскага дома ў Залешанах. Прадавалася смачнае здаровае харчаванне, а жанчыны мелі магчымасць прыняць удзел у конкурсе на самы лепшы пладовы прадукт з агародніны.

У мінулых гадах у час фэсту калектывы выступалі ў гарадскім амфітэатры ў цэнтры парку, але сёлета якраз праводзілася яго мадэрнізацыя. Па гэтай прычыне выступленні адбываліся на траве, што стварала лепшы кантакт паміж выканаўцамі і публікай. Фэст здароўя адкрыў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, суарганізатар мерапрыемства і яго фундатар, які пахваліў ідэю прапагандавання здаровага ладу жыцця. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Гарадской рады Гайнаўкі Якуб Астапчук, член управы Праваслаўнага брацтва свсв. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF