Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Камітэты ўжо зарэгістраваныя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Завяршылася рэгістрацыя выбарчых камітэтаў для ўдзелу ў самаўрадавых выбарах, якія адбудуцца 16 лістапада. Выбарчыя акругі ў пераважнай большасці будуць аднамандатнымі і такім чынам мандаты атрымаюць канкрэтныя кандыдаты, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў. Інакш будзе ў трох найбольшых — шматмандатных — акругах: Беласток, Ломжа і Сувалкі. Афіцыйна камітэты пачалі ўжо выбарчую кампанію. Сваіх кандыдатаў вылучаюць не толькі палітычныя партыі, але таксама кааліцыі, згуртаванні і групы выбаршчыкаў. Камітэты павінны прад’явіць спісы кандыдатаў у радных у тэрміне да 7 кастрычніка, а прэтэндэнтаў на пасады прэзідэнтаў гарадоў, бургамістраў і войтаў — да 17 кастрычніка. У Падляшскім ваяводстве зарэгістравалася ўсяго 480 камітэтаў, у тым ліку 69 гэта камітэты, якія сваім дзеяннем ахопліваюць усё ваяводства, астатнія — толькі гміны.

Найбольш заяў на рэгістрацыю паступіла ў дэлегатуру Краёвага выбарчага бюро ў Беластоку — 207 і гэта на чатыры менш чым на папярэдніх самаўрадавых выбарах. Як паведаміў нам дырэктар Беластоцкай дэлегатуры КВБ Марк Рыбнік, толькі адзін камітэт мусіў устараніць фармальныя недастаткі. З ліку ўсіх камітэтаў заяўленых у Беластоку 27 ахоплівае ўсё ваяводства, аналагічна ў Ломжы на 151 — 20, а ў Сувалках на 122 — 22. Падобна як на папярэдніх выбарах Дзяржаўная выбарчая камісія зарэгістравала ў нашым рэгіёне (так як і ва ўсёй Польшчы), многа камітэтаў з прыметнікамі ў назве, што мае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF