Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Якія рацыі?

Міраслаў ГРЫКА

Той факт, што Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін упаў на галаву, зусім не абазначае, што ўвесь свет перавярнуўся з ног на галаву. Ёсць, як было, будзе, як ёсць. Прырода чалавека нязменная. Ёю заўсёды кіравалі логіка розуму, эмоцыі сэрца і іх сэнсоўны (рэдка) баланс. У любым выпадку, іх узаемны і тонка збалансаваны ўплыў адзін на аднаго неацэнены. А неацэнены таму, што не спосаб дакладна вызначыць, што гэта сапраўды штурхае чалавека да вялікіх ці брыдкіх учынкаў, добрых ці дрэнных. Логіка або эмоцыя? Спроба адказаць на гэтае пытанне, несумненна, дала б тую ж спрэчку, як тая, што было першым — курыца, ці яйка. Працягваецца яна з самага пачатку чалавечай цывілізацыі і канца ёй не відаць. Хоць з іншага боку можна разглядаць як на далоні, што, калі маюцца два чалавекі, ёсць і дзве розныя рацыі. І гэта, верагодна, невычэрпная крыніца антаганізму. Хоць антаганізм паміж двума асобамі можа разглядаць прыплюшчыўшы вока, як у выпадку Каргуля і Паўляка з кінафільма «Усе свае», а калі ж справа даходзіць да двух суседніх народаў — гэта ўжо бязрадасная справа. Расіяне ўпэўнены ў сваіх меркаваннях, і не менш упэўнены ў сваіх украінцы. У іх спрэчцы няма пачуцця гумару, таму што ў яе выніку гінуць людзі. Хоць, з іншага боку, прыходзіць да мяне такая думка, што калі б украінцы і расіяне, і наогул людзі, мелі больш дыстанцыі да ўласнай і жалюгоднай сур’ёзнасці, то на свеце не было б войнаў і бессэнсоўнай бойні. Хапіла б на каліўца больш гумару, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF