Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Ціхі куточак

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

За год да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, праўдападобна, на іх усе паставілі тлусты крыж. Знішчэнне сістэмнай апазіцыі, татальная зачыстка палітычнага поля за дваццаць гадоў прывяла да таго, што дэмакратычныя сілы фізічна і маральна не ў стане арганізаваць сур’ёзную выбарчую ці тым больш пратэставую плошчавую кампанію. За гэты перыяд апазіцыя перажыла сур’ёзны крызіс лідараў — адны з іх выпхнуты ў эміграцыю, той-сёй за кратамі, а іншых ужо няма ў жывых. Зараз рэшткі палітычных партый і аскепкі розных рухаў спрабуюць нешта ці некага вылучыць, спрачаюцца ў сваіх вузкіх колах пра адзінага ці шматгаловага кандыдата. Ідуць гутаркі пра кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сіл, але паразумецца вялікія стратэгі ніяк не могуць. Ды што там агульны кангрэс — вунь партыя БНФ, некалі самая ўплывовая, вялікая і разгалінаваная ў краіне, не можа правесці нават свайго чарговага з’езду па той прычыне, што ўлады папросту блакуюць яго правядзенне, не даючы ў арэнду ніякага памяшкання. „Зачыстка” дэмакратычных правоў падышла да сваёй завяршальнай стадыі — засталося толькі закрыць недзяржаўныя арганізацыі і партыі, а значыць фактычна забараніць іх дзейнасць. Шкада, што Куба намнога раней перахапіла сабе найменне „Востраў свабоды”, прыдуманае ні то неўміручым камандантэ Фідэлем, ні то крамлёўскай прапагандай розных там суславых. А то РБ непазбежна так назвалася б...

Заложнікам такой дзяржаўнай палітыкі, калі нічога і нікому ў сістэмным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF